Окт
26
2026

Тэматычны фестываль «Спадчына на талерцы» прайшоўу межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ЗОЖ па-беларуску: здаровыя традыцыі роднай краіны» і праекта «ЛІДА – ЗДАРОВЫ ГОРАД»

    Што адбывалася на фестывалі?

     Знаёмства з вытокамі: удзельнікі праекта даведаліся, як нашы продкі выкарыстоўвалі мясцовыя прадукты — бульбу, жыта, грыбы, ягады, садавіну і гародніну.

     Гутарка пра здароўе: спецыяліст патлумачыла дзецям, чаму простая хатняя ежа без хімічных дабавак такая карысная для арганізма і дзіцячага імунітэту.

    Інтэрактыў і гульні: дзеці адгадвалі загадкі пра нацыянальныя стравы, знаёміліся з беларускімі назвамі прадуктаў харчавання, удзельнічалі ў віктарынах.

    Мерапрыемства пакінула ў удзельнікаў цёплыя ўражанні, выклікала цікавасць да роднай культуры і нагадала, што здаровае харчаванне можа быць вельмі смачным.

Аўтар праекта

псіхолаг аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

 Каральчук Таццяна Іванаўна