Сен
18
2026

Актыўна праходзяць мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ЗОЖ па-беларуску: здаровыя традыцыі роднай краіны» у межах праекта «ЛІДА – ЗДАРОВЫ ГОРАД»

Спартыўна-гульнявая праграма «Багатыры беларускай зямлі» арганізавана для ўдзельнікаў інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ЗОЖ па-беларуску: здаровыя традыцыі роднай краіны».

     Галоўная мэта мерапрыемства – пазнаёміць малодшых школьнікаў з народнымі гульнямі і спаборніцтвамі як цікавай фізічнай актыўнасцю і альтэрнатывай шкодным звычкам.

     Беларускія народныя гульні развіваюць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі, пачуццё ўзаемадапамогі, паважлівые адносіны адзін да аднаго.

     Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх актыўнасцях, атрымалі шмат станоўчых эмоцый, зарад пазітыву, папоўнілі сваю скарбонку новымі цікавымі гульнямі, у якія цяпер будуць гуляць з сябрамі і аднакласнікамі.

Аўтар праекта

псіхолаг аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

 Каральчук Таццяна Іванаўна