У межах праекта «Ліда – здаровы горад» Лідскім занальным ЦГЭ распрацаваны інфармацыйна-адукацыйны праект «ЗОЖ па-беларуску: здаровыя традыцыі роднай краіны».
Праект звязвае ахову здароўя з нацыянальнай культурай, гісторыяй, мясцовымі рэсурсамі і ўключае мерапрыемствы, накіраваныя на:
— пашырэнне ведаў аб нацыянальных традыцыях і звычаях, якія фарміруюць беражлівыя адносіны да фізічнага і псіхічнага здароўя;
— папулярызацыю традыцыйнай беларускай кухні, выкарыстанне мясцовых прадуктаў, ягад, траў і натуральных напояў;
— знаёмства з народнымі гульнямі, танцамі, спаборніцтвамі як цікавай фізічнай актыўнасцю і альтэрнатывай шкодным звычкам;
— вывучэнне народнай культуры, казак, песень, рамёстваў і іх уплыву на эмацыйны і фізічны стан;
— фарміраванне пераемнасці традыцый здаровага ладу жыцця.
Апрабацыя праекта праводзіцца з удзелам вучняў 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Ліды». Тэрмін рэалізацыі – 2026/2027 навучальны год. Мерапрыемствы праводзяцца на базе ДУА «Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».
Аўтар праекта
псіхолаг аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Каральчук Таццяна Іванаўна.


